21 лютага – Дзень роднай мовы. Добрая нагода для кожнага задумацца: якая яна, мая родная мова? Што яна для мяне? І што я для яе? Пытанне складанае. Але раней ці пазней трэба вызначацца. «Раней» -- ужо спазніўся. Застаецца «пазней» -- усё ж лепш, чым ніколі. Руская альбо беларуская? «Наркомаўка» альбо «трасянка»? Тут, як звычайна, лепш відаць збоку. Калі ж спасылацца на ўласнае адчуванне, дык ні тая, ні іншая. Чаму? Таму, што само пытанне некарэктнае. Яно празмерна палітызаванае і адлюстравана ў чорна-белым спектры. Альбо – альбо, «хто не з намі, той супраць нас», і г. д. Калі мне прапануюць вызначыцца менавіта ў такім дыяпазоне, я без хістанняў адказваю: родная – руская. І ў той жа час мая радзіма – Беларусь. І сам я беларус, нягледзячы на запіс у пашпарце. І што ж атрымліваецца ў выніку? Нейкая бессэнсоўнасць? Не! У выніку – рэчаіснасць, якая заўсёды багацейшая за палітызаваныя схемы. Таму што пытанне аб роднай мове – перш за ўсё маральнае, культурна-этнаграфічнае, г...
По границе прошлого с грядущим.